У Мінску затрымалі веласіпедыстаў-удзельнікаў “Крытычнай масы”
Затрыманнямі завяршылася 27 ліпеня ў Мінску 19-я “Крытычная маса”. Праваахоўнікі завезлі ў пастарунак 17 яе ўдзельнікаў разам з роварамі. Акцыя традыцыйна стартавала ў 19.30 ад помніка Максіму Багдановічу каля
Опернага тэатру. У ёй удзельнічалі каля 100 чалавек. Як звычайна,
маршрут ведалі толькі некалькі веласіпедыстаў, якія ехалі наперадзе,
правілы дарожнага руху не парушаліся.
Спачатку міліцэйскі аўтамабіль суправаджаў калону, пасля праваахоўнікі сталі ствараць перашкоды руху веласіпедыстаў. Ініцыдэнт адбыўся каля стадыёна “Дынама”.
Там з’явілася некалькі аўтамабіляў ДАІ і міліцыі, у некаторых з іх сядзелі людзі ў цывільным. Пад’ехаў аўтазак. Праваахоўнікі заблакавалі веласіпедыстаў і пачалі іх затрымліваць. Прычым, рабілі гэта вельмі жорстка — хлопцаў кідалі тварам аб асфальт.
Затрыманых адвезлі ў Маскоўскі ДАІ, дзе на іх склалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху. Туды ж адвезлі “затрыманыя” ровары, у якіх паспускалі колы. Пасля ўсіх 17 чалавек адпусцілі.
Зараз веласіпедысты чакаюць выклікаў на паседжанне адміністрацыйнай камісіі, якая іх можа аштрафаваць.
Нагадаем, учора ў Мінску праходзіла акцыя дэмакратычных сілаў з нагоды ўгодкаў прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Магчыма, улады палічылі, што “Крытычная маса” нейкім чынам звязаная з ёю.
Фота - http://www.cm-minsk.org