У Мінску затрыманы падазраваны ў тэлефонным тэрарызме

Учора невядомы патэлефанаваў у міліцыю Фрунзенскага раёна сталіцы і паведаміў пра закладзеную бомбу на цэнтральным чыгуначным вакзале. Каля 12.30 дня пачалася эвакуацыя з будынка пасажыраў. Міліцыянты вывелі агулам каля тысячы чалавек.

Сапёры праверылі ўсе памяшканні, але выбуховага прыстасавання не знайшлі. Рух цягнікоў у гэты час не спыняўся.

Праваахоўным органам удалося ўстанавіць, што тэлефанаванне было зроблена з лецішча ў Мінскім раёне.

Неўзабаве ўдалося адшукаць і магчымага «тэрарыста», 22-гадовага, ужо судзімага хлопца. Зараз ён правяраецца на дачыненне да іншых аналагічных здарэнняў, паведамляе партал Tut.by.