У Мінску затрыманыя пяцёра грамадскіх актывістаў

Супрацоўнікі міліцыі 5 лютага ўварваліся ў кватэру, якую здымае актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Юхневіч. Міліцыянты адкрылі дзверы кватэры на вуліцы Казлова пры дапамозе яе гаспадыні. Як паведамляе сайт "Хартыя’97", у кватэры быў праведзены ператрус. Канфіскаваныя два ноўтбукі, відэакамера, фотаапарат. У ператрусе ўдзельнічалі не меней 10 міліцыянераў.

5 чалавек затрыманыя, у тым ліку Яўген Афнагель, Павел Юхневіч, Улад Ігнатовіч, Марта Крылова і Аляксандра Лындава. Пасля ператрусу затрыманых даставілі ў Першамайскі РУУС Мінску.