У Мінску жалезная горка звалілася на траіх дзяцей

У Мінску ў двары жылога дома горка звалілася на траіх дзяцей. Здарэнне адбылося 18 ліпеня. Дзеці каталіся на горцы.
Раптоўна яна звалілася. Пад ёй апынуліся трохгадовая дзяўчынка і два хлопчыкі, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.

Цяпер дзяўчынка разам з маці ляжыць у 4-й дзіцячай лякарні. Яна вельмі моцна разбіла падбародак, і ёй давялося накласці шэсць швоў. Яшчэ дваіх дзяцей медыкі агледзелі на месцы, але адпусцілі дадому.

 Па словах маці пацярпелай, з ЖЭСу ім прапанавалі дапамогу, але яны адмовіліся, паколькі збіраюцца давесці справу да суда.