У Мінску жыве 37 жанчынаў, старэйшых за 100 год

Сярод пенсіянераў ва ўзросце старэйшым за 70 год лідэрства паводле працягласці жыцця таксама ўтрымліваюць жанчыны. Такіх у сталіцы болей за 97 тысяч, а вось мужчынаў ад 70 год у Мінску крыху болей за 39 тысяч, паведамляе БЕЛТА.

І наагул жанчынаў у Мінску болей, чым мужчынаў — 54,1% ад агульнай колькасці насельніцтва. На адну тысячу мужчынаў, паводле звестак апошняга перапісу, прыпадае 1177 жанчынаў.