У Мінску жыве сем тысяч Івановых і толькі адзін Дабрыдзень
Самае распаўсюджанае прозвішча ў сталіцы – Іваноў. У Мінску іх налічваецца каля сямі тысяч, паведамляюць "Мінск-Навіны". Следам за Івановымі ідуць Казловы - іх крыху менш за 5 тысяч. На трэцім месцы Кавалёвы (4300), Казлоўскія (3900). Замыкаюць пяцёрку лідараў уладальнікі прозвішча Новік (3300 чалавек). Сярод незвычайных прозвішчаў лічацца Дабрыдзень (1 чалавек), Спасіба (4), Мальчык (70), Дзевачка (30), Сонца (55).
Ёсць у Мінску і носьбіты такіх славутых прозвішчаў, як Каліноўскія (каля 270 чалавек), Міцкевічы (450), Ваньковічы (35), Багдановічы (20), Гогалі (50), Жыгімонты (150), Радзівілы (больш 30).
Ёсць у Мінску і носьбіты такіх славутых прозвішчаў, як Каліноўскія (каля 270 чалавек), Міцкевічы (450), Ваньковічы (35), Багдановічы (20), Гогалі (50), Жыгімонты (150), Радзівілы (больш 30).