У Мінску злачынцы ўзламалі чарговы банкамат
Сталічная міліцыя вядзе пошук зламыснікаў, якія ўзламалі банкамат у Заводскім раёне Мінску, паведамляе "Інтэрфакс". Уначы невядомыя распілавалі рыгель дзвярэй аднаго з банкаматаў у Заводскім раёне і выкралі больш за 200 млн рублёў. Міліцыя распачала крымінальную справу за крадзеж.