У Мінску злавілі 11 кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янення

218 дарожна-транспартных здарэнняў зарэгістраваныя ў Мінску за апошнія суткі. У адным з іх атрымаў траўмы адзін чалавек.  Як паведамляе БЕЛТА, інспектары ДАІ затрымалі 11 кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янення і 21 вадзіцеля без права кіравання транспартным сродкам.