У Мінску знайшлі зніклых гродзенскіх школьнікаў
Увечары ў суботу ў Мінску знайшліся зніклыя гродзенскія школьнікі. Гродзенская міліцыя адзначае, што выявіць збеглых дзяцей удалося дзякуючы водгукам неабыякавых грамадзян, перадае БелаПАН.
Як паведамляла Еўрарадыё, Ленінскі РАУС Гродна раней абвясціў у вышук зніклых без вестак двух непаўналетніх школьнікаў. Гэта 14-гадовая Караліна Вашкелевіч, дзевяцікласніца гродзенскай школы №32, і 12-гадовы Арцём Мурчакоў, шасцікласнік той самай школы.
Падчас пошуку выявілася, што ўвечары ў пятніцу падлеткаў бачылі ў Мінску на вуліцы Лабанка. А пазней іх заўважылі каля дома 11 па вуліцы Кірава ў сталіцы. Дзеці заявілі, што ідуць шукаць начлег, а раніцай яны збіраліся ехаць на рынак "Ждановічы", каб перабіраць садавіну.
Разам з падлеткамі знаходзіўся 18-гадовы Дзмітрый Каляда.