У Мінску знік 13-гадовы хлопчык (фота)

13-гадовы Вадзім Клыч, зарэгістраваны па адрасе завулак Солтыса 2 у Мінску, каля 16:00 11 жніўня выйшаў пагуляць на двор і больш не вярнуўся.

Прыкметы: рост каля 150 см, нармальнага целаскладу; вочы блакітныя, валасы русыя сярэдняй даўжыні.

Асаблівыя прыкметы: на вялікім пальцы правай рукі шнар.

Быў апрануты: цёмна-сінія нагавіцы, цёмна-сіняя цішотка, байка колеру хакі з капюшонам (расфарбоўкі тыпу камуфляж), красоўкі цёмна-сінія з чырвонай палоскай з выявай лацінскай літары N.

Пры сабе меў скейтборд, заплечнік чорны з шэрымі элементамі (фірмы Polar), сіне-блакітныя джынсавыя шорты ніжэй калена.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра зніклага ці яго месцазнаходжанне, просім паведаміць па тэлефонах: 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33 (пошукава-выратавальны атрад "Анёл") або па тэлефоне 102 (міліцыя).