У Мінску знік бізнесмен, яго шукаюць (фота)
Апошні раз Іосіфа Басько бачылі 22 кастрычніка.
Фрунзенскі РУУС Мінска шукае зніклага без весткі бізнесмена 50-гадовага Іосіфа Басько. Ён — ураджэнец Гродзенскай вобласці, жыў у Фрунзенскім раёне сталіцы. Басько — заснавальнік і кіраўнік некалькіх мінскіх камерцыйных фірм.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, апошні раз бізнесмена бачылі позна ўвечары 22 кастрычніка па месцы жыхарства. Ад таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога невядома.
Прыкметы Іосіфа Басько, а таксама кантакты міліцыі гл. тут.
Фота — guvd.gov.by