У Мінску зносяць аўтавакзал "Маскоўскі" (фота)

Рабочыя ўзяліся за справу паўтара месяца таму і за гэты час амаль знеслі будынак, піша onliner.by. Ад найлепшага архітэктурнага аб'екта 2002 сёння застаюцца толькі руіны: фрагменты крылаў і вежа. 

Скончыць падрыхтоўку тэрыторыі да забудовы павінны ў лістападзе 2014 года. Потым на месцы вакзала пачнецца будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу кампаніі "Газпрам". Аб'ект будзе ўключаць у сябе офісы, гандлёвы цэнтр, гасцініцы, паркінг. Праект павінен быць рэалізаваны да 2018 года. 

Фота — onliner.by