У Мінску зноў не працавалі банкаматы "Беларусбанка"

Сёння ў Мінску зноў не працавалі банкаматы "Беларусбанка". Нагадаем, учора адбыўся збой у працы банкаматаў у Беларусі, ён працягваўся 17 хвілін. Кліенты не маглі зняць наяўныя, а ў некаторых выпадках і здзейсніць плацяжы.  Як паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал, на гэты раз збой працягнуўся даўжэй. Прычыны непаладак у банку назваць пакуль не могуць.