У Мінску зноў з'явілася "Martini"
"Martini" з'явілася ў крамах пасля амаль гадавога перапынку. Замест кампаніі "Мідвэст", якая займалася імпартам элітнага алкаголю ў Беларусь і не змагла атрымаць квоты ад Міністэрства гандлю, імпарцёрам стаў завод "Крышталь".
Цяпер "Martini" можна набыць у фірмовых крамах. Кошт на імпартнае італьянскае "Martini bianco" складае 46 тысяч 720 рублёў, а вермут “Cinzano” прадаецца па 39 тысяч.
Прадавец фірмовай крамы "Крышталь": "Гэта італьянскае белае "Марціні". Завод "Крышталь" з'яўляецца імпарцёрам. У нас мінімальная нацэнка на прадукцыю, якую мы імпартуем".
Дарэчы, у пачатку лютага была інфармацыя, што пастаўкі "Марціні" адновяцца толькі праз паўгода.