У Мінску з’явіцца 500 кіламетраў роварных дарожак

Працягласць веласіпедных дарожак у Мінску да 2015 года складзе 500 кіламетраў.  Па словах старшыні Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрыя Важніка, гэта прадугледжвае Канцэпцыя развіцця веласіпеднага руху.

Важнік: "Святлафор для раварыстаў у нас ніякім чынам не прапісаны, разметка ў зачаткавым стане. У Канцэпцыі мы выразна прапісалі гэтыя параметры. У нас ёсць адна добрая веласіпедная дарожка даўжынёй у 27 кіламетраў. У Еўропе такіх мала. І больш нічога няма. Мы сфармулявалі ў дакуменце яе развіццё да 500 кіламетраў па ўсім Мінску".

Адзначым, што ўжо сёлета веласіпедныя дарожкі з'явяцца ў Першамайскім і Маскоўскім раёнах сталіцы.