У Мінску з'явіцца новы аўтобусны маршрут
1 лістапада ў Мінску пачне працаваць новы аўтобусны маршрут, паведамляе прадпрыемства "Мінсктранс". Аўтобусны маршрут № 159 ДС "Захад-3" — "Каменная Горка-5" будзе праходзіць па вуліцах Лабанка, Прытыцкага, Каменнагорскай, Казіміраўскай у прамым напрамку і па вуліцах Казіміраўскай, Нёманскай, Прытыцкага, Лабанка ў зваротным напрамку.
Апрача таго, 1 лістапада для аўтобусаў маршруту № 25 адмяняецца выкананне прыпынку "Натуралістаў" па праспекце Незалежнасці пры руху ў абодвух напрамках, паведамляе БелаПАН.
Апрача таго, 1 лістапада для аўтобусаў маршруту № 25 адмяняецца выкананне прыпынку "Натуралістаў" па праспекце Незалежнасці пры руху ў абодвух напрамках, паведамляе БелаПАН.