У Мінску з'явіцца першая ў Беларусі тытунь-школа

Сёлета ў Мінску з’явіцца першая ў Беларусі “Тытунь-школа”. Яна адкрыецца ў інстытуце пульманалогіі і фтызіятрыі ў Навінках.
Першымі навучэнцамі тытунь-школы, хутчэй за ўсё, стануць хворыя на сухоты, з якіх каля 80% паляць. Аднак большасць з іх жадалі б назаўжды расстацца са шкоднай звычкай. Праект двухгадовы.

Падчас яго рэалізацыі будуць закупленыя нікаціназамяняльныя прэпараты, антыаксіданты. Лячыць заўзятых курцоў будуць і праз псіхатэрапеўтычныя сеансы.

Дарэчы, у Мінску, па звестках Гарадскога цэнтра здароўя, паліць 48 адсоткаў мужчын і амаль 21 адсотак жанчын.

“Мінск-навіны”