У Мінску з’явіцца велатраса даўжынёй 27 кіламетраў

Архітэктары “Мінскпраекту” распрацоўваюць веладарогу, якая пройдзе праз увесь Мінск, уздоўж ракі Свіслач. Шырыня трасы будзе вагацца ад 2,5 да 3,5 метраў на розных участках, яе даўжыня складзе 27 кіламетраў. Рухацца па дарозе можна будзе ў двух кірунках, таксама прадугледжана пешаходная зона ўздоўж яе.

Падчас будаўніцтва велатрасы ў цэнтры сталіцы плануецца пашырыць набярэжную Свіслачы, а ў раёне футбольнага манежу, каля вуліц Пуліхава, Маякоўскага з’явяцца масты.

Праект велатрасы ўжо ўхвалены, зараз дэтальна рыхтуецца яе першы ўчастак — ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Арлоўскай.

Хартыя-97