У Мінску з'явіўся кампутарны клуб для пенсіянераў
У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Мінска (вул. Дзянісаўская, 2) адкрыўся кампутарны клуб для людзей сталага веку. Заняткі тут праходзяць 2 разы на тыдзень, цалкам бясплатна. Тэлерадыёкампанія “Мир” перадае, што ў класе ўсталявана ўсяго 7 кампутараў, але заняткі ўжо наведваюць 14 чалавек. Курс разлічаны на 2 месяцы, цягам якіх удзельнікі клуба павінныя засвоіць асновы кампутарнай пісьменнасці.