У Мінску з'явяцца вуліцы Александроўскай і Станюты

Як паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”, такое рашэнне прынятае на 5-й сесіі Мінскага гарсавету. Новая вуліца ў Зялёным Лузе ў раёне вул.Кальцова,  будзе названая ў гонар славутай опернай спявачкі Ларысы Александроўскай. Сёлета якраз спаўняецца 110 гадоў з яе нараджэння.

Яшчэ адна вуліца ў тым жа мікрараёне атрымае імя акторкі Стэфаніі Станюты — легенды Купалаўскага тэатру.

Трэцяя вуліца, якую праектуюць у раёне вуліцы Жасмінавай, будзе названая ў гонар кампазітара Яўгена Глебава.