У Motorhead з'явіцца ўласны замак і стадыён

Брытанскія рокеры Motorhead вырашылі стаць уладальнікамі стадыёну і замку - праўда, пакуль толькі "сеткавых".  Як паведамляюць распрацоўнікі папулярнай анлайнавай гульні Entropia Universe, у хуткім часе ў гэтым віртуальным свеце з'явяцца стадыён Motorhead і замак Лэмі.

Мяркуецца, што на стадыёне будуць праводзіцца эксклюзіўныя мэтал- і рок-шоў з усяго свету - як у запісы, так і ў прамой трансляцыі. У замак Лэмі патрапіць здолеюць толькі тыя, хто стане ваяром уласнага войску рокера.

"Ваяры" Лэмі атрымаюць шэраг прывілеяў, у прыватнасці, яны будуць размаўляць з ім анлайн у прыватным чаце і стануць удзельнікамі квэстаў, у якіх можна будзе выйграць віртуальную і рэальную атрыбутыку Motorhead.

Галоўным прызам квэстаў стане эксклюзіўная паездка ў Лос-Анджэлес, дзе пераможца зможа выпіць з Лэмі куфаль-іншы ў знакамітым рэстаране Rainbow Bar and Grill на бульвары Сансэт.

Распрацоўнікі Entropia Universe спадзяюцца, што з'яўленне стадыёна Motorhead і замка Лэмі разнастаіць гульню і прыцягне ў яе шматлікае войска прыхільнікаў року.

Самі ветэраны хэві-мэталу - ужо далёка не навічкі ў віртуальнай рэальнасці: нядаўна  Motorhead запісалі некалькі трэкаў для папулярнай гульні Guitar Hero.

Нагадаем, што ў пачатку верасня легендарныя рокеры выдалі новы альбомам "Motorizer", які стаў дваццатым студыйным дыскам гурта.

Фота: www.mystic.pl