У Мсціславе дачка ратавала на пажары маці і загінула

У раённым цэнтры загарэўся прыватны дом. Калі выратавальнікі патушылі ўзгаранне і ўвайшлі ў будынак, каля канапы яны знайшлі трупы гаспадыні і яе дачкі. Высветлілася, што дачка вярнулася ў хату і спрабавала выратаваць маці.



Прычына пажару пакуль невядомая, інфармуе прэс-служба МНС.



Фота — mchs.gov.by