У Мурманску затрымалі беларускага дэзерціра

Праваахоўнікі Мурманскай вобласці за дэзерцірства затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандр Трубнікава. Пра гэта паведамляе Мурманскае інфармацыйнае агенцтва.
Мінчука прызвалі на вайсковую службу ў студзені 2009 года. Напрыканцы траўня 2010 года, знаходзячыся ў сутачным нарадзе па сталовай, Трубнікаў самавольна пакінуў тэрыторыю часткі і ўцёк.

Беларускія праваахоўнікі абвесцілі яго ў вышук. Праз нейкі час юнака затрымалі расійскія міліцыянты ў Мурманску. Цяпер дэзэрціра вышлюць у Беларусь. Яму пагражае ад двух да сямі гадоў зняволення.