У Мядзеле ўзарвалі аварыйны комін кацельні
Днямі ў Мядзеле ўзарвалі аварыйны комін непрацуючай кацельні. Паводле слоў інпектара Мядзельскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алега Вераб’я, кацельня не працавала ўжо больш за 15 гадоў.
Верхавіна 28-метровага коміна адхілілася ад восі амаль на метр і была рэальная пагроза, што ад моцнага ветра ён можа абрушыца. Пад пагрозай былі прыватныя гаражы, што стаялі ў 30 метрах ад кацельні і будынак гімназіі №1, якая таксама знаходзіцца непадалёк. На час правядзення аперацыі дзяцей з гімназіі эвакуіравалі.
Супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі паставілі вакол кацельні шчыты абароны. Дзякуючы прынятым мерам бяспекі, ніякіх пашкоджанняў ад падуючага коміна амаль не было. Толькі некалькіх шыбаў былі выбіты выбуховай хваляй у вокнах гімназіі.