У "Напруж звіліны" з'явіцца працяг

Студыя Warner Bros. вырашыла зняць сіквел камедыі "Напруж звіліны" ("Get Smart") рэжысёра Піцера Сігала.

Паводле паведамлення Variety. У другой частцы стужкі комік Стыў Карэл зноў выканае ролю Максвэла Смарта, агента амерыканскай шпіёнскай арганізацыі "Кантроль".

Нагадаем, што "Напруж звіліны" - гэта рымейк культавага ў ЗША тэлесерыяла 60-х гадоў. У фільме таксама зняліся Эн Хэтаўэй, Дуэйн "Скала" Джонсан, Алан Аркін і іншыя.

Варта адзначыць, што пры бюджэце ў 80 мільёнаў долараў карціна здолела сабраць у пракаце каля 230 мільёнаў.

Ці будзе здымаць сіквел карціны таксама Сігал пакуль невядома.

Фота: movieblog.ugo.com