У Нарвегіі адкрыюць самы паўднёвы ледзяны гатэль у свеце
Самы паўднёвы ледзяны гатэль у свеце ў снежні адкрыецца ў нарвежскім зімовым парку Хундэрфосэн. На пабудовы палаца пайшлі 100 грузавікоў снегу і 50 тонаў лёду. У гатэлі будзе 15 нумароў, у якіх адначасова змогуць размясціцца 40
гасцей, саўна, рэстаран і канферэнц-зала. У ім нават будзе
функцыянаваць камін. Пры гэтым тэмпература паветра ў нумарах будзе
складаць ад 3 да 7 градусаў марозу.
Інтэрфакс
Інтэрфакс