У навагоднюю ноч французы спалілі каля 350 аўтамабіляў

У ноч на 1 студзеня 2010 года французы спалілі ў Парыжы і яго прыгарадах каля 350 аўтамабіляў. Паліцыя затрымала 400 падпальшчыкаў, з іх у сталіцы — больш за 170. У сутыкненнях з хуліганамі пацярпела 11 паліцыянтаў. Падпалы аўтамабіляў паціху робяцца нацыянальнай забавай французаў. Але сёлета Новы год у Францыі сустрэлі параўнальна спакойна. Летась французы спалілі ўтрая больш аўтамабіляў, яшчэ год таму — 878 машын. Паліцыя, якая ўжо меля сумны досвед, напярэдадні свята ўвяла падвышаныя меры бяспекі.

Праўда, у Страсбурзе, дзе хуліганы славяцца адмысловай схільнасцю да падпалаў аўтамабіляў, першыя машыны паспелі запалалі яшчэ да 22-й гадзіны. Дзесяткі аўтамабіляў спаленыя ў Ліёне.