У Навагрудак вяртаюцца Вітаўт і Ягайла
У Наваградку распрацаваная праграма Фэсту сярэднявечнай культуры, прысвечанага 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Як піша газета "Рэспубліка", тэатралізаванае шэсце па вуліцах старажытнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага 26 чэрвеня ўзначаляць князь Вітаўт і кароль Ягайла. Іх будуць суправаджаць аркестр дудароў, прадстаўнікі рыцарскіх клубаў, удзельнікі фальклорных калектываў.
На фэставай сцэне выступяць артысты Беларускага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага тэатра оперы, гурты "Палац", "Троіца", "Стары Ольса" ды іншыя.
Цэнтральнай падзеяй свята будуць паказальныя выступы рыцарскіх клубаў, штурм Замкавай гары, турнір вершнікаў, змаганне лучнікаў. У праграме таксама выступы расійскіх, літоўскіх і чэшскіх каскадзёраў.
У планах – выстава сярэднявечнай зброі, фотавыстава "Успамiн пра Грунвальд", прэм'ера музычнай фантазіі Ганны Кароткінай "Грунвальд", фаер-шоў.