У Навагрудку будуць судзіць пратэстанцкіх вернікаў
28 студзеня ў Навагрудку пройдуць адміністратыўныя суды над пастарам пратэстанцкай царквы Уладзімірам Качагурам і вернікамі-пратэстантамі — Сяргеем Ваўчком і Дар’яй Бахур. Іх вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і адмове з’явіцца ў міліцыю на допыт.
14 снежня падчас прэзідэнцкай кампаніі навагрудскія пратэстанты арганізавалі пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Паводле мясцовых міліцыянтаў, пікет быў праведзены з парушэннем заканадаўства. Пасля гэтага пратэстантаў спрабавалі двойчы выклікаць на размовы ў міліцыю, аднак ніхто з іх так на допыты і не прыйшоў.