У Навагрудку да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы пройдзе сярэднявечны фэст

Навагрудак адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы V фэстам сярэднявечнай культуры, які пройдзе 25-27 чэрвеня - за паўмесяца да памятнай даты (бітва адбылася 15 ліпеня 1410 года).  Як паведамляе БЕЛТА, падрыхтоўка да правядзення фэсту "Наваградскі замак-2010" ужо пачалася. У цяперашні час ужо ёсць праект праграмы святкавання, якая яшчэ можа быць змененая.

У фэсце будуць задзейнічаныя больш за 10 клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, каскадзёры, вершнікі, лучнікі, калектывы сярэднявечнай музыкі і танца, у тым ліку з Польшчы, Чэхіі, Расіі, Літвы. Адбудуцца канцэрты з сярэднявечным каларытам. Па словах навагрудскіх чыноўнікаў, масавая поп-культура на фэсце прадстаўленая не будзе.