У Навалукомлі падчас пажару сур'ёзна пацярпела царква

Драўляная царква гарэла мінулай ноччу ў Навалукомлі на Віцебшчыне. Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, праваслаўны храм сур'ёзна пацярпеў.  У прыватнасці, агнём цалкам быў знішчаны купал. Ратавальнікам разам з мясцовымі жыхарамі ўдалося вынесці з царквы частку маёмасці. Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём - верагодна, прычынай стала запаленая свечка.

Інтэрфакс