У Наваполацк прывезлі першую партыю венесуэльскай нафты
Першы цягнік з венесуэльскай нафтай напярэдадні прыбыў у Наваполацк. Ужо сёння на нафтаперапрацоўчым заводзе "Нафтан" пачнуць перапрацоўку сыравіны.
Нагадаем, гэта ўжо пятая партыя нафты з Венесуэлы. Раней яе дастаўлялі танкерамі ў Адэсу, а адтуль — па чыгунцы — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Цяпер жа ўпершыню нафту прывезлі праз Эстонію. Для перавозкі ў Беларусь 80 тысяч тон "чорнага золата" спатрэбіцца каля 20 цягнікоў, адзначае Першы тэлеканал.
На працягу двух тыдняў штодня ў Наваполацку будуць прымаць цягнікі з Эстоніі. На "Нафтане" спадзяюцца, што перапрацоўка сыравіны з Венесуэлы ўмацуе фінансава-эканамічнае становішча прадпрыемства.