У наваполацкім аўтобусе "заяц" страляў у кантралёра

Падчас праверкі праязных дакументаў маладая пары паказала кантралёру два нескасаваныя квіткі. Кантралёр запатрабавала аплаціць штраф за безбілетны праезд. У адказ малады чалавек дастаў пнеўматычны пісталет і закрычаў, што ўсіх перастраляе. Ён зрабіў стрэл у бок кабіны кіроўцы, уручную адчыніў дзверы, выпусціў сваю дзяўчыну і выйшаў сам.

Міліцыянты затрымалі маладых людзей, піша газета "Хімік". "Узброенаму зайцу" пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.