У Наваполацку збіраюць грошы на манумент Арханёлу Міхаілу

Збор сродкаў на грандыёзны архітэктурны ансамбль распачаўся ў Наваполацку. Горад вырашыў зрабіць сабе падарунак да юбілею. У наступным годзе Наваполацк адзначыць 50-годдзе. Да гэтай даты запланавана добраўпарадкаваць плошчу Будаўнікоў ды ўсталяваць на ёй скульптурную выяву Арханёла Міхаіла, нябеснага заступніка горада.

Сяміметровы бронзавы помнік будзе стаяць на 30-метровым пастаменце, а побач з ім усталююць сімвалічныя кампазіцыі з выявамі будаўнікоў, нафтаперапрацоўшчыкаў ды спартоўцаў, якія будуць мець партрэтнае падабенства са знакамітымі жыхарамі горада.

Па папярэдніх падліках, манумент будзе каштаваць два мільярды рублёў.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск