У неабходнасці гастроляў Ціну Цёрнер пераканала Сафі Ларэн

Спявачка Ціна Цёрнер рушыць ў першае турнэ за восем гадоў, перадае агенцтва Reuters. Як распавяла Цёрнер журналістам, у неабходнасці канцэртаў яе ўпэўніла актрыса Сафі Ларэн, якая зазначыла, што сяброўка "адпачывала" досыць доўга пасля апошніх гастроляў.

Турнэ васьміразовай уладальніцы "Грэмі" па 17 гарадах ЗША і Канады пачнецца 1 кастрычніка ў Канзас-Сіці і скончыцца 8 снежня 2008 года ў Манрэалі.

68-гадовая спявачка заявіла, што шчаслівая ведаць, што вялікая частка яе гледачоў дагэтуль з ёй".

Паводле яе слоў, прыхільнікі ўмольвалі яе праехацца з гастролямі пасля выступу на 50-й цырымоніі "Грэмі" у лютым, калі яна праспявала дуэтам з Бэёнсэ і падняла на ногі ўсю залю.

Фота: www.msnbc.msn.com