У Nightwish новая вакалістка
На днях фінскія сімфа-металісты Nightwish прадставілі публіцы сваю новую вакалістку. Заменай звольненай у кастрычніку 2005-га году Тар’е Турунэн стала
35-гадовая шведская выканаўца Анэт Блікэрт. Яе голас можна пачуць на
першым сінгле «Eve» з новага альбому гурта.
Афіцыйны сайт Nightwish паведамляе, што Анэт Блікэрт расла ў музычнай сям’і і з малога ўзросту гастралявала са сваімі бацькамі. У 13 яна выйграла конкурс юных вакалістаў, а ў 17 стварыла свой першы гурт, які спецыялізаваўся на кавер-версіях.
Праз некалькі год спявачка далучылася да гурта Alyson Avenue, дзе спачатку была на правах запрошанай вакалісткі, а з цягам часу ператварылася ў яе лідэра. За сваю кар’еру Анэт паспела запісацца з некалькімі гуртамі, папрацаваць у складзе хора і адыграць галоўную ролю ў шведскім мюзікле «Grаnsland».
Дадам, што новы, шосты па ліку студыны альбом Nightwish, цалкам запісанны з удзелам новай вакалісткі. Яго назвы, нажаль, пакуль не называюць, але дакладна вядома, што з’явіцца ён 26 верасня.
Фота: www.nightwishspain.com