У Нікалаеўскай вобласці Ўкраіны ў аварыю патрапілі 5 беларусаў
Сям'я з пяці чалавек грамадзян Беларусі, якая ехала на адпачынак у Крым, патрапіла ў аварыю ў Вазнясенскім раёне Нікалаеўскай вобласці Ўкраіны. Чацвёра з іх знаходзяцца ў рэанімацыі.
Здарэнне адбылося раніцай 15 ліпеня. Аўтамабіль Mitsubishi Carisma выехаў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам. У выніку, у бальніцу са шматлікімі траўмамі патрапілі жанчына, якая кіравала аўтамабілем, яе муж, сястра, 8-мі і 10-цігадовыя сыны.
Як паведамляе сайт korrespondent.net, стан пацярпелых ацэньваецца як стабільны, сярэдняй цяжкасці. Паводле папярэдняй інфармацыі, спачатку Mitsubishi Carisma кіраваў мужчына, але, калі пачаў засынаць, перадаў кіраванне сваёй жонцы.
Нагадаем, што днямі ў аварыю ў Сімферопальскім раёне патрапілі таксама пяць беларусаў. Як інфармуе УНІАН, трое з 20-ці пацярпелых па-ранейшаму знаходзяцца ў цяжкім стане, але пагрозы іх жыццю няма. Сярод гэтых людзей ёсць і 19-гадовая беларуска.