У Новасібірску ягуары загрызлі жанчыну

Пра гэта інфармуе РІА "Новости" са спасылкай на дырэктара заапарка Расціслава Шылу. Па звестках праваахоўных органаў, паміж вальерамі не была зачыненая перагародка — гэта і прывяло да нападу. Следства ўгледзела ў гэтым парушэнне тэхнікі бяспекі. Верагодна, з гэтай прычыны крымінальную справу пачынаць не будуць.



Паведамляецца, што жывёла амаль імгненна зламала пазваночнік 48-гадовай жанчыне, якая адпрацавала ў заапарку два гады.



Цяпер павільён заапарка, дзе адбылася трагедыя, зачынены.



Фота — ria.ru