У новы "Амерыканскі пірог" вернуцца былыя ўдзельнікі
Кінакампанія Universal Pictures даручыць пастаноўку чацвёртай часткі моладзевай камедыі "Амерыканскі пірог" Джону Хэрвіцу (Jon Hurwitz) і Хэйдэну Шлосбергу (Hayden Schlossberg), якія працавалі над карцінай "Гаральд і Кумар: Пабег з Гуантанама". Пра гэта паведамляе рэсурс Risky Business. Рэжысёры будуць здымаць фільм
па ўласным сцэнарыі, пісаць які яны ўжо пачалі. Паведамляецца таксама,
што яны збіраюцца вярнуць у карціну большасць удзельнікаў папярэдніх
фільмаў серыі.
Нагадаем, што ў "Амерыканскім пірагу" і яго сіквелах здымаліся Джэйсан Бігс, Шон Уільям Скот, Шэнан Элізабэт, Тара Рэйд, Міна Сувары і іншыя артысты. Некаторыя з акцёраў ужо выказалі гатоўнасць зняцца ў чарговым працягу.
Адзначым, што пракат фільмаў з серыі "Амерыканскі пірог" быў вельмі паспяховым. Так, першая частка, выдадзеная ў 1999 годзе, стала касавым феноменам і зарабіла больш за 200 мільёнаў долараў. Пазней у працяг былі выпушчаныя яшчэ два фільмы, якія таксама паказалі ўражваючыя вынікі ў пракаце.
Фота: sodahead.com