У новым альбоме J:морс будзе "пазітыўнае музло"
На
канцэрце ў к/з "Мінск", якім гурт J:морс
распачаў гастрольны тур па абласных
цэнтрах Беларусі, музыканты прэзентавалі
2 новыя песні — "VJ солнце" і "Весна-красна".
Нягледзячы на песімістычныя прагнозы, "Морсы" зноў сабралі паўнюткую залу,
адыгралі 2,5 гадзінную "хітовую" праграму
і дадалі "перцу" новымі інструментамі Як
распавёў Еўрарадыё Уладзімір Пугач,
праца над кампазіцыяй "Весна-красна"
ужо цалкам скончана, і ў завершаным
выглядзе песня з'явілася ў плэй-лістах
радыёстанцый.
"А песня "VJ солнце" пакуль знаходзіцца ў стадыі аранжыроўкі", — працягвае Уладзімір. — "Мы над ёй працуем і, верагодна, яна з'явіцца на нашым новым альбоме, які мы плануем выпусціць восенню. Пакуль мы абкатваем "VJ солнце" на канцэртах".
Што тычыцца новага альбома, у адрозненні ад крыху хмурнаватага "Аквамарына", плыта будзе значна больш пазітыўнай, больш рамантычнай і менш жорсткай, дзеліцца адчуваннямі Уладзімір Пугач.
Уладзімір Пугач: "Наступны дыск абяцае быць іншым, адрознівацца ад таго, што мы рабілі раней. Таму што ён ўжо зараз іншым вымалёўваецца, нават па ацэнках назіраючых з боку. Я лічу, што гэта будзе пазітыўнае музло — такая зараз хваля ў нашай творчасці".
Неўзабаве на нашым сайце вялікі фотарэпартаж з канцэрта J:морс ў к/з "Мінск"