У новым альбоме Лі "Скрэтч" Пэры паўдзельнічае Мобі

Ямайскі музыка Лі "Скрэтч" Пэры, які лічыцца адным з вынаходнікаў стылю "даб", рыхтуе да выпуску новы альбом, паведамляе Pitchfork Media. У запісе новай працы прымуць удзел такія музыкі, як Мобі, Дэвід Тайбет з Current 93, Крыс Стэйн з Blondie, Браян Чыпэндэйл з Lightning Bolt ды іншыя.

Прадзюсарам новага альбома Пэры стаў амерыканскі рок-музыка Эндру W.K. Плытка, якая павінна з'явіцца ў продажы ўжо ў жніўні, будзе мець назву "Пакаянне" ("Repentance").

Лі "Скрэтч" Пэры нарадзіўся на Ямайцы ў 1936 годзе, яго музычная кар'ера пачалася напрыканцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя. На рахунку выканаўца больш за 50 альбомаў а таксама некалькі дакументальных кінафільмаў.

Фота з афіцыйнага сайта Лі "Скрэтч" Пэры