У новым ўрадзе не будуць "дзяўбаць" міністраў

Прэзідэнт паставіў перад новымі прызначенцамі такія задачы: "Урад павінен стаць калегіяльным органам. Ураду не трэба вісець над міністрамі і іх "дзяўбаць".

Міхаіл Мясніковіч, які змяніў Сяргея Сідорскага на пасадзе кіраўніка кабінета, на думку кіраўніка дзяржавы, мае для гэтага неабходны досвед. Апроч таго, былы кіраўнік Акадэміі навук павінен адужаць і галоўны прыярытэт будучай пяцігодкі — "інавацыйнае развіццё".