У нядзельным паядынку двух йокадзун перамог Вялікі мангол Асасёрю
22-га ліпеня ў японскім горадзе Нагоя завяршыўся традыцыйны 15-цідзённы
летні марафон па барацьбе сумо за Імператарскі кубак Нагоя басё. Упершыню ў 21-м стагоддзі ў ім бралі ўдзел адразу два йокадзуны: 22-х гадовы мангол ХАКУХО і 20-ціразовы ўладальнік Імператарскага кубку 1-шы йокадзуна 3-га тысячагоддзя 26-цігадовы Вялікі мангол АСАСЁРЮ (на здымку).
Да мусубіна-іцібан — завяршальнага паядынку турніру – суматоры падыйшлі з рознымі арсеналамі белых (пераможных) і чорных шароў. У турнірнай капілцы Белага Фенікса ХАКУХО было 11 перамог і 3 паразы, у Сіняга Дракона АСАСЁРЮ – 13 супраць аднаго.
Канкурэнцыю на атрыманне галоўнага прыза Нагоя басё АСАСЁРЮ да апошняга дню спаборнцтваў складаў толькі кандыдат на атрыманне звання азэкі — другога тытулу ў іерархіі сумо — сэківакэ КАТАМІЦУКІ, які таксама ў 13-ці паядынках дапусціў толькі адзіную асечку.
У выпадку перамогі над ХАКУХО і паразы КАТАМІЦУКІ ў процістаянні з 6-м маэгасіра Захаду 21-гадовым КІСЭНАСАТАМ Вялікі мангол ў 21-ы раз станавіўся ўладальнікам галоўнага трафею.
У нядзелю 22-га ліпеня 31-гадовы КАТАМІЦУКІ не здолеў вытрымаць псіхалагічнага ціску і саступіў свой белы шар Рэдкаму таленту.
У выніковым нядзельным паядынку 2-х йокадзун Дагвадордж Далгарсурэн — 68-мы ў гісторыі сумо йокадзуна АСАСЁРЮ за некалькі секунд выпіхнуў Белага Фенікса ХАКУХО за межы дахё і ў 21-ы раз авалодаў галоўным трафеям японскай нацыянальнай барацьбы сумо — Кубкам Іператара.
У восеньскім бандзукэ (афіцыйны табель аб рангах) сэківакэ КАТАМІЦУКІ атрымае падвышэнне ў азэкі. Расійскі волат РОХО, які напачатку турніру не пацярпеў аніводнай паразы, вымушаны быў пасля 4-га паядынку зняцца са спаборніцтваў з-за траўмы спіны.
Ізноўку з вышэйшай катэгорыі макууці ў дзюрё трапляе эстонскі асілак БАЛТ. Кайда Хёвельсан пакутуе з-за пашкоджанага калена і з-за траўмы не здолеў давесці Нагоя басё да завяршэння.
5-ы восеньскі традыцыйны турнір года АКІ-БАСЁ пройдзе ў такійскім палацы спорту КАКУГІКАН з 9-га па 23-га верасня.
Віктар Чайкін, Еўрапейскае радыё для Беларусі