У нядзелю чакаецца да 10 градусаў марозу, пераважна без ападкаў
У нядзелю снег пройдзе пераважна на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў марозу, па поўначы краіны — да -13 градусаў. Удзень чакаецца ад 0 да 7 марозу, на поўначы Віцебшчыны — да 10 градусаў ніжэй за нуль. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на рэспубліканскі гідраметэацэнтр, пагаршэнне надвор'я адбудзецца ў панядзелак, калі на поўдні Беларусі прагназуецца снег, завіруха, узмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.