У нядзелю святкуецца Тройца

Дзень святой Тройцы адзначаюць сёння праваслаўныя вернікі, католікі святкуюць дзень Спаслання Святога Духа.
У пяцідзесяты дзень пасля свайго ўваскрошання Ісус Хрыстос спаслаў Святога Духа на апосталаў. Такім чынам яны атрымалі здольнасці і сілы для пропаведзі яго вучэння ўсім народам, сярод якіх пайшлі прапаведаваць.

У беларускай традыцыі, на Тройцу, дамы і храмы ўпрыгожваюць кветкамі, галінкамі дрэваў, сцяблінамі аеру.