У нядзелю ў Беларусь прыйдуць балтыйскія дажджы

Пасля цёплага і вільготнага надвор'я дажджы пакінулі Беларусь. Пятніца і субота будуць сухімі, паведаміла Еўрарадыё галоўны сінопытк Белгідраметэацэнтру Вольга Фядотава. Хіба што ў суботу на захадзе краіны могуць прайсці кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 6 да 14 градусаў цеплыні ўначы, а ўдзень - ад 20 да 26.

Фядотава: "А вось у нядзелю паветраныя плыні зменяцца. Пры паступленні больш вільготнага паветра марскога паходжання з Балтыйскага мора ўначы ў асобных раёнах, а ўдзень - на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі - з навальніцамі".

Тэмпература паветра ўначы будзе +8...+14, а ўдзень - 18...24 градусы вышэй за 0.