У нядзелю ў Беларусі быў пабіты тэмпературны рэкорд дня

5 красавіка ў Беларусі быў пабіты тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 63 гады. У Брэсце слупок тэрмометра падняўся да адзнакі плюс 22,6 градуса.
У астатніх абласных цэнтрах і Мінску рэкорды выстаялі. У Гродне было 20,2 градуса вышэй за нуль, у Мінску — 18,8, Гомелі — 18,7, Магілёве — 16,7, Віцебску — 16,5. Халадней за ўсё было ў Верхнядзвінску, дзе тэмпература не паднялася вышэй за 14,8 градуса.

БелаПАН