У нядзелю ў Расіі адбудуцца прэзідэнцкія выбары

Заўтра ў Расіі пройдуць выбары прэзідэнта краіны. На гэтую пасаду прэтэндуюць 4 чалавекі: кіраўнік Камуністычнай партыі Генадзь Зюганаў, лідэр ліберал-дэмакратаў Уладзімір Жырыноўскі, лідэр Дэмакратычнай партыі Андрэй Багданаў і пераемнік дзеючага прэзідэнта Дзмітрый Мядзведзеў.
У Беларусі з 8.00 да 20.00 будуць адкрытыя шэсць участкаў для галасавання. Яны будуць працаваць у мiнскім Палацы дзяцей i моладзi, вiцебскім гарадскiм цэнтр культуры, гомельскім абласны грамадска-культурным цэнтры, магiлёўскім лiцэі Беларуска-Расiйскага унiверсiтэта, брэсцкім генеральным консульстве Расii, гродзенскім Доме культуры.

У галасаванні могуць прыняць удзел грамадзяне Расіі, якія часова знаходзяцца або стала пражываюць у нашай краіне.