У Нямеччыне курца могуць выселіць з яго кватэры
Такое рашэнне прыняў суд нямецкага Дзюсельдорфа.
Як перадае ВВС, курэц можа быць выселены з уласнай кватэры, калі дым ад цыгарэт пранікае ў месцы агульнага карыстання. У сваёй кватэры немец жыве ўжо 49 гадоў.
Суседзі і арэндадаўцы падалі на 75-гадовага Фрыдхельма Адольфа ў суд, скардзячыся на пах дыму на лесвічнай пляцоўцы. Мужчына ў судзе адзначыў, што нічога не можа зрабіць, калі толькі яго кватэру цалкам не герметызаваць. Аднак суддзі прынялі бок пазоўнікаў.
Дарэчы, нядаўна ў Нямеччыне адбыліся дэманстрацыі пратэсту супраць абмежаванняў правоў курцоў. Удзельнікі акцый называюць антытытунёвыя законы драконаўскімі і таталітарнымі мерамі.
Фота — visti.ks.ua