У Нямеччыне назвалі 10 прафесій з будучыняй

Інтэрнет-рэсурс money-spezial.de склаў спіс з 10 прафесій, якія будуць гарантавана запатрабаваныя ў будучыні. Сярод іх — спецыяліст па кампутарнай бяспецы, фінансавы мэнеджэр па планаванню, спецыяліст па дагляду за пажылымі, авіяцыйны дыспетчар.
Авіядыспетчараў у Нямеччыне набіраюць штогод 180. Стартавы аклад 45 тысяч еўра ў год. Сертыфікаваны спецыяліст па фінансавым планаванні прагнозна будзе мець усе 60 тысяч.

Не апошні ў гэтым спісе і звычайны настаўнік з акладам у 36 тысяч еўра. У сярэдзіну спісу патрапіў спецыяліст па сістэмнай гастранаміі. Аклад невялікі — усяго 20 тысяч еўра, затое "нервы на месцы". Замыкае яго з ладнымі 45 тысячамі еўра падаткавы дарадца.